СПІСЫ ПАМЕРЛЫХ ДЛЯ ПАМІНАЛЬНАГА НАБАЖЭНСТВА КАТАЛІЦКІЯ ВЕРНІКІ МОГУЦЬ ДАСЛАЦЬ ПРАЗ ІНТЭРНЭТ

05.11.2009, 13:24  |  Навіны, Грамадства

Грэка-каталіцкая Царква: спіс памерлых на памінальнае набажэнства ў Дзмітрыеўскую суботу можна даслаць па элетроннай пошце.

 

Вернікі, што жывуць далёка ад парафіяльных цэнтраў і капліц і не маюць магчымасці асабіста прынесці спіс з імёнамі памерлых, могуць даслаць яго на электронны адрас грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св.Язэпа ў Менску: [email protected]

 

За ўсіх памерлых вернікаў, імёны якіх будуць дасланы на гэты адрас, святары будуць маліцца ў капліцы цэнтра ў суботу 7 лістапада 2009 г. у 9.00 падчас Боскай Літургіі за супакой душаў памерлых.

 

У гэты дзень у малітве будуць узгаданы таксама ўсе ахвяры войнаў і генацыду.

 

У візантыйскай літургічнай традыцыі бацькоўская Дзмітрыеўская (змітраўская) субота прыпадае на суботу перад днём успаміну св.Вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (у гэтым годзе гэта 7 лістапада паводле юліянскага каляндара).

Навіны па тэме