Пан Гі Мун зноў заклікаў вызваліць беларускіх палітзняволеных

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў занепакоенасць пераследам палітычных апанентаў беларускімі ўладамі і заклікаў афіцыйны Менск вызваліць журналістаў, апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, якія былі затрыманыя пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Нью-Ёрку прэсавы сакратар генеральнага сакратара ААН Фархан Хак. Ён дадаў, што Пан Гі Мун крайне занепакоены тым, што пераслед працягваецца, і прадстаўнікі апазіцыі па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі.
Пан Гі Мун выступіў з аналагічным заклікам да беларускіх уладаў "у мінулым месяцы, пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на снежаньскіх выбарах", – падкрэсліваецца на сайце арганізацыі.