Лівійскія паўстанцы рыхтуюць захоп Трыпалі

25.02.2011, 14:29  |  Навіны, Свет

Камандаванне паўстанцкімі сіламі ўзяла на сябе група з сямі палкоўнікаў арміі.

 

Да паўстанцаў далучыліся генерал арміі, камандуючы ўсходняй акругай, а таксама міністры ўнутраных спраў і юстыцыі краіны.

 

Як перадаюць замежныя карэспандэнты з Бенгазі, цяпер камандаванне паўстанцаў высылае групы байцоў у мясцовасці вакол Трыпалі. З іх можа пачацца захоп сталіцы Лівіі.

 

Вернасць Кадафі захоўвае ягоная асабістая ахова, а таксама часткі на чале з ягонымі сынамі.

Крыніца: Наша Ніва

Навіны па тэме