БЕЛАРУСКІ ЕЎРАПЕЙСКІ ФОРУМ АДБУДЗЕЦЦА Ў ПАЛАЦЫ КУЛЬТУРЫ МАЗ

11.11.2009, 09:38  |  Навіны, Палітыка

Пра гэта стала вядома падчас размовы намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча з адказным чыноўнікам Мінгарвыканкама.

 

Начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў упраўлення ідэалогіі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту Эдуард Тамільчык паведаміў, што Мінгарвыканкамам прынятае станоўчае рашэнне адносна правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму ў палацы культуры Мінскага аўтазаводу.

 

Бліжэйшым часам прадстаўнікі Руху “За Свабоду” аформяць  дамову з дырэкцыяй ПК МАЗ пра арэнду памяшкання.

Навіны па тэме