АМЕРЫКАНСКІ СУД ЗАБАРАНІЎ НУМАРНЫЯ ЗНАКІ З ХРЫСЦІЯНСКАЙ СІМВОЛІКАЙ

11.11.2009, 12:55  |  Навіны, Свет

Амерыканскі федэральны суд абвясціў незаконным выпуск уладамі Паўднёвай Караліны аўтамабільных нумарных знакаў з выявай крыжа на фоне акна з вітражом і подпісам "Я веру". Суддзя Кэмерон Карр палічыла, што падобныя знакі парушаюць канстытуцыйнае палажэнне аб падзеле дзяржавы і рэлігіі.

 

Судовыя спрэчкі вакол нумароў з крыжом пачаліся неўзабаве пасля таго, як у 2008 годзе ў штаце быў зацверджаны закон аб іх выпуску. Грамадскія арганізацыі, у тым ліку "Аб'яднаныя амерыканцы за падзел царквы і дзяржавы" і "Амерыкана-Арабскі камітэт супраць дыскрымінацыі" настойвалі, што ўлады не маюць права размяшчаць на нумарах паслання рэлігійнага зместу.

 

Рашэнне стала расчараваньнем для часткі хрысціян, хацелі размясціць на машынах асаблівыя знакі, і адна з груп мае намер атрымаць гэтыя нумары з дапамогай "плана Б". Арганізацыя "Сямейны савет Пальметто" яшчэ некаторы час таму зарэгістраваў "Я веру" у якасці аднаго з афіцыйных назваў, а законы Паўднёвай Караліны дазваляюць арганізацыям атрымліваць нумарныя знакі з карпаратыўнай сімволікай.

 

Спрэчкі аб выкарыстанні ўладнымі органамі рэлігійнай сімволікі перыядычна ўзнікаюць як у розных штатах ЗША, так і на федэральным узроўні. Крытыкі, незадаволеныя хрысціянскімі сімваламі, спасылаюцца на першую папраўку да Канстытуцыі ЗША, дзе ёсць забарона на абвяшчэнне дзяржаўнай рэлігіі.

Крыніца: lenta.ru

Навіны па тэме