У ЧАВУСАХ РОБЯЦЬ ПРАВАСЛАЎНЫ ПРАДУКТ — ПОСНУЮ КІЛБАСУ

12.11.2009, 17:47  |  Навіны, Грамадства

У крамах з’явіўся «посны прадукт» з Чавусаў з пазнакай, што ў яго кошт ўваходзіць ахвяраванне на храмы.

 

Прадукт складаецца з раслінных тлушчоў, вады і прыправаў, «не ўтрымлівае тлушчоў жывёльнага паходжання».

 

Супрацоўніца Чавускага цэха акцыянернага таварыства «Быхаўмалако» патлумачыла : «Прадукт робяць «давальцы», фірмы, якія арандуюць у нас плошчы. Гэта яны рэкламуюць сваю прадукцыю».

 

Тэхнолаг прадпрыемства патлумачыла, што дырэктары некалькіх дробных фірмаў‑арандатараў праваслаўныя, кансультуюцца з бацюшкам і робяць такую рэкламу свайму «прадукту».

 

Крыніца: "Еўрарадыё"

Навіны па тэме