ПРЫПЫНЕНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНАГА САВЕТА ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ

12.11.2009, 18:25  |  Навіны, Палітыка

Прыпыненая дзейнасць Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Яго старшыня Ўладзімір Макей спасылаецца на выступленні "некаторых апазіцыйных дзеячоў", у тым ліку і сяброў савета, якія называлі гэтую структуру "бутафорскай" і "дэкларацыйнай".

 

У сваёй заяве Макей адзначае, што "Грамадска-кансультацыйны савет ствараўся не пад палітычную кан'юнктуру, а для рэальнай працы" і што яго з'яўленне "стварыла механізм рэальнага дыялогу людзей, якія прытрымліваюцца розных кропак гледжання".

 

Цяпер Уладзімір Макей збіраецца правесці "персанальныя кансультацыі з членамі ГКС пра магчымасці і парадак яго будучай працы".

 

Нагадаем, чарговае паседжанне савета мусіла адбыцца 13 лістапада на тэму выбарчага заканадаўства. Паводле Макея, нападкі на савет узмацніліся якраз напярэдадні яго правядзення.

Крыніца: БелТА

Навіны па тэме