УПЕРШЫНЮ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ПАДТРЫМАЕ ЗАКОН

12.11.2009, 18:49  |  Навіны, Эканоміка

12 лістапада Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва”. Такі закон прымаецца ў Беларусі ўпершыню. Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка назваў малы і сярэдні бізнэс “адным з важнейшых аўтарытэтаў у эканамічнай палітыцы дзяржавы”.

 

У новым законе, паводле ягоных словаў, упершыню ахоплены ўсе пытаньні падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу. Міністар Зайчанка таксама назваў прадпрымальніцтва “адным з найбольш дынамічна разьвіваючыхся сэктараў эканомікі”.

 

Доля толькі малога бізнэсу (прадпрыемствы колькасьцю ня больш за 100 чалавек) у валавым унутраным прадукце краіны сёлета складае ўжо 9,5%. А 20% усяго таваразвароту прыходзіцца на прадпрымальніцкія структуры, падкрэсьліў кіраўнік Міністэрства эканомікі Беларусі.

 

Навіны па тэме