У ВАЛОЖЫНЕ ПРАХОДЗІЦЬ ФЕСТЫВАЛЬ ПРАВАСЛАЎНАЙ КУЛЬТУРЫ

20.11.2009, 11:34  |  Навіны, Грамадства

З 20 па 22 лістапада 2009 г. у Валожыне (Мінская вобласць) адбываецца фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь». Жыхароў і гасцей горада чакаюць выстаўкі духоўнай літаратуры, сустрэчы духавенства з моладдзю, канцэрт, святочныя набажэнствы, Крыжовы шлях, разнастайныя майстар-класы.

 

Першы падобны фестываль быў арганізаваны ў 2007 г. у Слуцку, наступны — у канцы студзеня 2009 г. у Жодзіне. Мерапрыемства праводзілася таксама ў Старых Дарогах, Стоўбцах, Салігорску і Барысаве. Фестываль выклікаў вялікую цікавасць у насельніцтва: многія атрымалі магчымасць дакрануцца да духоўнасці, па-новаму паглядзець на праблемы сённяшняга грамадства.

 

 

Навіны па тэме