РАСЕЙСКІЯ АЗАРТНЫЯ ГУЛЬЦЫ РЫНУЛІСЯ Ў МЕНСК

20.11.2009, 15:14  |  Навіны, Грамадства

У Беларусі сёлета з'явіўся нечаканая крыніца капіталу з Расеі: грошы інвестуюць ўладальнікі казіно, якім давялося закрыць установы ў Расеі ў сувязі з увядзеннем забароны на іх з 1 ліпеня.

 

к толькі мы пачулі пра гэта, сталі будаваць планы па адкрыцці ў іншых краінах", - распавядае Майкл Ботчер, прэзідэнт кампаніі Storm International, якая да гэтага лета была найбуйнейшым аператарам казіно ў Расеі , піша The Financial Times.

 

Першым плацдармам кампаніі ў Беларусі стала "Шангри-Ла" - бязмежнае мора каляровых агнёў ў цэнтры Менска. Летам, адразу пасля адкрыцця, усе казіно складалася з чатырох сталоў, але на працягу двух месяцаў ўстанова разраслася і заняла будынак цалкам. Пакуль амаль усе гульцы ў "Шангри-Ла" - з Расеі.

 

"Здаецца, першы беларускі кліент быў у нас толькі на мінулым тыдні, - сцвярджае Ботчер. - Менск для нас - пілотны праект. Калі ён спрацуе, мы будзем думаць аб пашырэнні". У кампаніі таксама ёсць казіно ў Грузіі, Арменіі і ў Цэнтральнай Азіі.

 

Storm - не адзіная кампанія, зацікаўленая Менскам: у горадзе ўжо нямала устаноў такога кшталту, пачынаючы з дарагіх казіно тыпу "Шангри-Ла" і заканчваючы заламі, запоўненымі гульнявымі аўтаматамі і моладдзю ў скураных куртках.

 

Пакуль урад вітае новых інвестараў. "Гэта вельмі прывабны сегмент. У гэтым дачыненні наша палітыка адрозніваецца ад расейскай", - сцвярджае Георгій Грыц, намеснік кіраўніка інвестыцыйнага агенцтва беларускага ўрада.

Навіны па тэме