У МАСКВЕ ЗАБІЛІ ПРАВАСЛАЎНАГА СВЯТАРА НА ГЛЕБЕ РЭЛІГІЙНАЙ НЕЦЯРПІМАСЦІ

20.11.2009, 17:03  |  Навіны, Свет

У Маскве забіты праваслаўны святар Данііл Сысоеў, настаяцель храма Святога Фамы.

 

Забойства адбылося ў царкве вечарам 19 лістапада.Невядомы ў марлевай павязцы зайшоў у храм падчас споведзі, гукнуў «Дзе Сысоеў?» і пачаў страляць у царкоўных служыцеляў. 35‑гадовы настаяцель храма Данііл Сысоеў і 41‑гадовы рэгент Уладзімір Стральбіцкі былі параненыя. Пасля гэтага злачынца зрабіў кантрольны стрэл ў галаву святара. Сысоеў памёр па дарозе ў бальніцу.

 

На дадзены момант, асноўная версія забоства — рэлігійная нецярпімасць, перадае радыёстанцыя «Эхо Москвы». Данііл Сысоеў актыўна займаўся місіянерскай дзейнасцю і часам дазваляў сабе даволі радыкальныя выказванні. Святару неаднаразова пагражалі. Сысоеў не выключаў, што на яго могуць здзейсніць замах:

 

«Ужо не баюся, адбаяўся ужо гадоў пяць таму, а зараз проста прызвычаіўся жыць пад пагрозай», — пісаў святар у сваім электронным дзённіку 9 кастрычніка гэтага году.

 

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл заклікаў ўстрымацца ад хуткіх абвінавачанняў ў адрас тых ці іншых асоб ці груп у сувязі з гэтым забойствам. Патрыярх таксама назваў Сысоева «спавядальнікам веры і пакутнікам».

 

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме