КАНГРЭСМЕНУ КЕНЭДЗІ ЗАБАРАНІЛІ ПРЫЧАШЧАЦЦА

23.11.2009, 02:28  |  Навіны, Свет

Кангрэсмэну ад штата Род Айленд Патрыку Кенэдзі забаранілі прычашчацца, паведамляе Associated Press. Паводле парламентара, які даводзіцца пляменнікам забітаму прэзідэнту Джону Кенэдзі, да ўдзелу ў галоўнай царкоўнай таямніцы яго не дапусціў каталіцкі біскуп Томас Тобін.

 

Такое рашэнне святар прыняў з-за свайго канфлікту з прадстаўніком самай вядомай каталіцкай сям'і ЗША.

 

Тобін выступае катэгарычна супраць легалізацыі абортаў, у той час як Кенэдзі не з'яўляецца зацятым праціўнікам штучнага перапынення цяжарнасці.

 

Распавядаючы пра гэты інцыдэнт, кангрэсмэн паскардзіўся, што біскуп не толькі забараніў яму прычашчацца, але і даў каманду іншым святарам не дапускаць Кенэдзі да сакрамэнту.

 

Пры гэтым парламентар не стаў адказваць на пытанне, ці мае ён намер падпарадкоўвацца патрабаванню Тобіна. Згодна з канонамі Каталіцкай царквы, біскуп можа адлучыць парафіяніна ад таямніцы ў сваёй дыяцэзіі, але гэта рашэнне не будзе распаўсюджвацца на прыходы, якімі кіруюць іншыя біскупы.

 

Калі ж Кенэдзі не знойдзе падтрымкі сярод амерыканскіх іерархаў, яму давядзецца звяртацца са скаргай ў Ватыкан. Пры гэтым назіральнікі адзначаюць, што шанцаў на поспех у гэтым выпадку ў яго будзе зусім няшмат.

 

Як адзначае агенцтва, спрэчка паміж кангрэсменам і біскупам пачаўся ў кастрычніку 2009 года, калі Кенэдзі раскрытыкаваў каталіцкі клір за намер перашкаджаць рэформе сістэмы аховы здароўя.

 

Біскупы заявілі, што будуць гатовыя падтрымаць змены ў сістэме сацыяльнага страхавання толькі ў тым выпадку, калі федэральныя ўлады ўвядуць сур'ёзныя абмежаванні на фінансаванне абортаў з казны.

 

Кангрэсмэн прагаласаваў за план рэфармавання сістэмы аховы здароўя, што і выклікала незадаволенасць іерархаў.

Крыніца: Lenta.Ru

Навіны па тэме