БЕЛАРУСЬ АДСЬВЯТКУЕ ГРУНВАЛЬД РАЗАМ З ЛІТОЎЦАМІ І ЎКРАІНЦАМІ

23.11.2009, 15:40  |  Навіны, Грамадства

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Украіны, Беларусі і Літвы аб’явілі аб намеры сумесна адзначыць 600-я ўгодкі Грунвальдзкай бітвы. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Украіны Петар Парашэнка па выніках сустрэчы кіраўнікоў трох зьнешнепалітычных ведамстваў. Яна праходзіла 22-23 лістапада ў Кіеве.

 

Беларускі гісторык, прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Алесь Смалянчук у размове са “Свабодай” адзначае:

 

“Гэта вельмі цікавае рашэньне. Аналягічных яму раней не было. І як мне падаецца, яно сьведчыць пра тое, што пэўныя перамены ў беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі ўсё ж адбываюцца. Міністар замежных спраў Беларусі такім чынам далучаецца да падзеі, якая заўсёды была больш важнай для літоўцаў і палякаў”.

 

Гісторык Смалянчук таксама кажа, што сьвяткаваньне Грунвальдзкай бітвы немагчыма ўявіць без удзелу ў ім і польскага боку. Але паколькі міністра замежных спраў Польшчы ў Кіеве не было, то, магчыма, зь ім будуць дамаўляцца нейкім іншым чынам, выказаў сваё меркаваньне гісторык.

Навіны па тэме