АНГЛІКАНЦЫ І КАТАЛІКІ ДАМОВІЛІСЯ АБ ЗБЛІЖЭННІ

23.11.2009, 18:15  |  Навіны, Свет

Папа Рымскі Бенедыкт XVI і архібіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс вырашылі ўсталяваць больш блізкія адносіны паміж Каталіцкай і Англіканскай канфесіямі. Сустрэча кіраўнікоў дзвюх цэркваў прайшла 20 лістапада ў Ватыкане.

 

Гэта была першая асабістая гутарка Уільямса з Бенедыктам XVI пасля рашэння ўладаў Ватыкана спрасціць англіканцам, якія расчараваліся ў сваім вучэнні, працэдуру пераходу ў каталіцтва, паведамляюць сусветныя СМІ.

 

Людзі, якія вызнаюць англіканства, расчараваныя ў асноўным тым фактам, што жанчыны і гомасэксуалісты атрымалі права стаць біскупамі ў гэтай рэлігіі.

Навіны па тэме