ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: ЮРЫДЫЧНЫХ ПАДСТАВАЎ НЕ ЗАРЭГІСТРАВАЦЬ БХД НЯМА

24.11.2009, 08:21  |  Галоўныя навіны, Навіны

Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” усе пратаколы са сходаў па вылучэнні дэлегатаў Устаноўчага з’езду партыі, што адбыўся 31 кастрычніка ў Менску.

 

23 лістапада адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі перадаў ў Мінюст неабходныя дакументы.

 

- Мы дзейнічаем цалкам у межах закону і выконваем абсалютна ўсе патрабаванні Міністэрства юстыцыі, і ў міністэрства няма юрыдычных падставаў не зарэгістраваць партыю. Але пры гэтым толькі за апошнія дні праваабарончая служба БХД зарэгістравала шмат выпадкаў беззаконня з боку чыноўнікаў, супрацоўнікаў КДБ, кіраўнікоў прадпрыемстваў і навучальных установаў у адносінах да заснавальнікаў БХД. Мінімум у 5-і выпадках (Бабруйск, Гародня, Калінкавічы) у людзей патрабавалі выйсці з партыі, інакш яны пазбавяцца працы; яшчэ ў 2-х (Берасце і Бабруйск) - пагражалі стратай вучобы; у адным (Менская вобласць) - пагражалі выселіць з хаты, - пракаментаваў сітуацыю лідэр БХД Павал Севярынец.

Навіны па тэме