У БЕЛАРУСІ ПАЧАЛІ ДАСЛЕДВАЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АЛКАГАЛІЗМУ

24.11.2009, 10:58  |  Навіны, Грамадства

У Беларусі пачалі даследаваць генетычныя прычыны праблемы алкагалізму. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела наркалогіі рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Міністэрства аховы здароўя, дацэнт кафедры псіхіятрыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Адрэй Капытаў.

 

Паводле яго слоў, даследаванне праводзіцца аддзелам наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Міністэрства аховы здароўя сумесна з Інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі  навук. У 2009 годзе вядзецца збор матэрыялу, у 2010 годзе пачнецца яго апрацоўка.

 

Як паведаміў Капытаў, на тэрыторыі СНД падобныя даследаванні  праводзіліся толькі ў Расіі. Так, яшчэ 20-30 гадоў таму паўнацэнна вывучыць генетычны аспект праблемы алкагалізму не ўдавалася — многія адкрыцці былі зробленыя  ў апошнія дзесяцігоддзі. Акрамя таго, нават зараз не кожная краіна можа дазволіць сабе неабходныя для вывучэння генетычнага матэрыялу рэактывы.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме