ДУБСКАМУ АДМОВІЛІ ВА ЎМОЎНА-ДАТЭРМІНОВЫМ ВЫЗВАЛЕНЬНІ

25.11.2009, 10:23  |  Навіны, Палітыка

У аўторак адвакатка Тамара Сідарэнка наведала сваго падабароннага - палітвязьня Арцёма Дубскага, які зь ліпеня 2009 году знаходзіцца ў магілёўскай калёніі (ПК №19), паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту".

Па словах адвакаткі Арцём Дубскі выглядае вельмі схуднелым, за час знаходжаньня ў калёіі ён страціў 8 кілаграм вагі. Акрамя таго, як высьвятлілася, Арцём Дубскі галадаваў 3 дні на знак пратэсту супраць дзеяньняў адмністрацыі, якая забараняла перадаваць палітвязьню кнігі.

"Пасьля таго, як некаторыя кнігі ўсёткі дазволілі перадаць, Дубскі галадоўку спыніў. Але яго працягваюць незаконна абмяжоўвываць у шэрагу правоў: напрыклад, яму забаранілі набываць цыгарэты ў турэмнай краме, хаця ён ня мае ніякіх спагнаньняў з боку адміністрацыі калёніі й ня лічыцца парушальнікам рэжыму", - апавяла кіраўніца юрыдычнага адзьдзелу МФ Наста Лойка, якая наведала Магілёў разам з Тамараю Сідарэнка. 

Арцём Дубскі ўтрымоўвываецца ў найлепшай частцы калёніі, аднак, як адзначыў сам палітвязень, псыхалягічная сытуацыя вельмі цяжкая: побач шмат "стукачоў", якія адсочваюць літаральна кожны ягоны крок і перадаюць усё адміністрацыі калёніі. 

Зараз ужо дакладна вядома, што Арцёму Дубскаму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні: адмысловая камісія, што была склікана ў калёніі, палічыла недапушчальным прызначаць умоўна-датэрміновае вызваленьне рэцыдывісту, якім лічыцца маладафронтавец Арцём Дубскі.

Навіны па тэме