У БЕЛАРУСІ СТАРТАВАЛА КАМПАНІЯ СУПРАЦЬ ГВАЛТУ Ў СЯМ’І

25.11.2009, 15:17  |  Навіны, Грамадства

Інфармацыйная кампанія супраць дамашняга гвалту распачалася ў Беларусі 25 лістапада. Мэта мерапрыемства, якое адбываецца ў нашай краіне ўжо ў чацвёрты раз, заключаецца ў тым, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай вострай праблемы.

 

Як паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец, кампанія супраць дамашняга гвалту ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзіць у рамках ініцыятывы «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гвалту ў адносінах да жанчын». Пачынаецца акцыя ў Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын (25 лістапада), а завершыцца у Сусветны дзень правоў чалавека (10 снежня).

 

Лозунг інфармацыйнай кампаніі гучыць як «Дзе ёсць гвалт — няма сям’і». Рэальныя маштабы распаўсюджвання гэтай з’явы, па словах Таццяны Шаметавец, вызначыць складана, таму што ахвяры гвалту часта не паведамляюць аб гэтым па прычыне сораму ці баючыся помсты, а таксама з-за нявер’я ў магчымасць дапамогі і падтрымкі.

 

Крыніца: БелТА

Навіны па тэме