ЗНЯВОЛЕНЫЯ ЎЗВЯЛІ ЦАРКВУ НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ

25.11.2009, 15:38  |  Навіны, Грамадства

Яшчэ адным храмам на Магілёўшчыне стала больш. Царкву Іверскай іконы Божай Маці сваімі рукамі на ўласныя сродкі ўзвялі зняволеныя калоніі № 15. Сцены храма таксама распісвалі самі, а іконы даставілі сваякі асуджаных.

 

У царкве ўжо прайшла першая Боская літургія, якая доўжылася амаль тры гадзіны.Сумесная праца па арганізацыі турэмнага служэння прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы і Камітэта выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь пачалася ў 1994 годзе, калі адбыўся першы арганізацыйны семінар для турэмных святароў. У цяперашні час у рэспубліканскіх папраўча-працоўных установах, турмах і СІЗА, нясуць паслухмянасць дзесяткі святароў Праваслаўнай Царквы.

Навіны па тэме