ПЕРШЫ ПРЭЗІДЭНТ ЕЎРАСАЮЗА ЛЮБІЦЬ СКЛАДАЦЬ ХОКУ

26.11.2009, 10:52  |  Навіны, Свет

62-гадовы прэм’ер-міністр Бельгіі хрысціянскі дэмакрат Герман ван Ромпей на сваім сайце выкладвае хоку ўласнага сачынення.

 

Хоку — трохрадковыя японскія вершы, гэта форма літаратуры, якая дазваляе захаваць кожны момант жыцця і выказаць вашы пачуцці ў кароткіх сказах. Як перадае Reuters, ван Ромпей са сваімі акулярамі і сівымі валасамі стварае ўражанне замкнёнага інтэлектуала, але ў яго любові да хоку хаваюцца глыбокія пачуцці.

 

Вось некаторыя вершы новаабранага прэзідэнта ЕС.

 

Вецер у валасах

Гады мінулі, ён дзьме

Валасоў ужо няма

 

Лужы зноў чакаюць

Выпарэння цеплыні

Вада — воблака

 

Дарэчы, Міжнародная асацыяцыя хоку вельмі ганарыцца тым, што першы ў гісторыі прэзідэнт Еўрасаюза любіць хоку.

Навіны па тэме