ПАЛОВА БЕЛАРУСАЎ ЗГОДНЫЯ, КАБ У ШКОЛАХ ВУЧЫЛІ ЗАКОН БОЖЫ (АПЫТАННЕ)

27.11.2009, 10:54  |  Навіны, Грамадства

Супрацоўнікі сацыялагічнага цэнтра "Зеркало-Инфо" паспрабавалі высветліць стаўленне прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва Беларусі да магчымага ўвядзення ў школах рэспублікі такога прадмета, як "асновы рэлігіі, Закон Божы".

 

Больш за палову - 52% апытаных гараджан і вяскоўцаў выказаліся за выкладанне дзецям асноў рэлігіі. Найбольш актыўна гэта рашэнне падтрымліваюць жанчыны (60%), людзі ва ўзросце 40 гадоў і старэй (62%), асобы з вышэйшай і няпоўнай сярэдняй адукацыяй. У прафесійным плане гэта дзяржслужачыя, прадстаўнікі творчых прафесій і пенсіянеры. А таксама грамадзяне, якія жывуць на вёсцы, у Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях Беларусі.

 

Значная колькасць асоб з сярэдняй адукацыяй не здольныя адказаць на прапанаванае пытанне.

 

Кожны пяты рэспандэнт (20%) супраць выкладання ў школах асноў рэлігіі.

 

"Супраць" актыўна выступаюць мужчыны (56%), людзі 18-39 гадоў, значная частка асоб з вышэйшай адукацыяй. У прафесійным плане гэта рабочыя, прадпрымальнікі і прадстаўнікі гандлю, навучэнцы і беспрацоўныя.

 

Больш за чвэрць - 28% апытаных грамадзян рэспублікі не змаглі адказаць на прапанаванае пытанне.

Крыніца: "Ежедневник"

Навіны па тэме