У МАР’ІНАЙ ГОРЦЫ ЗАБІЛІ АКТЫВІСТА АПАЗІЦЫІ

27.11.2009, 11:03  |  Навіны, Грамадства

26 лістапада ў шпіталі горада Мар’іна Горка (Мінская вобласць) памёр сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар. Яму яшчэ не было 50 гадоў.

 

«У мінулую пятніцу прыкладна а 22:00 вечара на Доўнара напалі на вуліцы невядомыя, — расказвае аднапартыец памерлага Алесь Васьковіч.Білі жалезнымі прутамі па галаве. Потым Валянціна даставілі ў рэанімацыю. Але не ўратавалі».

 

Валянцін Доўнар быў вядомы ў Мар’інай Горцы распаўсюднік незалежнай прэсы.Кожную пятніцу ён прывозіў з Мінску свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісчыкам, астатнія нумары раздаваў.

 

«Чалавек бяскрыўдны як дзіця быў. Адзін жыў. Усе яго паважалі. Вазіў газеты да нас і ў снег, і ў дождж», — кажа А.Васьковіч.

Па факце забойства заведзеная крымінальная справа, але па ёй пакуль ніхто не арыштаваны. Пахаванне Валянціна Доўнара адбудзецца ў суботу ў Мар’інай Горцы а 14:00.

 

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме