АМАЛЬ ПАЛОВА РАСЕЙЦАЎ ПРЫЗНАЮЦЬ БОСКАЕ ПАХОДЖАННЕ СВЕТУ

28.11.2009, 10:07  |  Навіны, Свет

Каля паловы расейцаў - 44 адсоткі - прытрымліваюцца канцэпцыі крэацыанізму, то бок тэорыі, згодна з якой стварэнне свету мае боскі пачатак. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Усерасейскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД).

Больш за трэць жыхароў краіны (35 адсоткаў) з'яўляюцца прыхільнікамі эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна. 22 адсоткі расейцаў заявілі, што ім цяжка адказаць на пытанне аб тым, якая канцэпцыя стварэння свету ім бліжэй.

 

Характэрна, што сярод крэацыяністаў колькасць тых, хто верыць у боскае паходжанне чалавека, не дасягае ста адсоткаў, а толькі 86. У сваю чаргу 77 адсоткаў прыхільнікаў тэорыі Дарвіна і толькі восем адсоткаў прыхільнікаў крэацыянізму схільныя меркаваць, што ў чалавека і малпы ёсць агульны продак. Сярод дарвіністаў таксама ёсць і тыя, хто лічыць, што чалавека стварыў бог (12 адсоткаў), а ўсяго такога пункту гледжання прытрымліваюцца 48 адсоткаў расіян.

 

Варта адзначыць, што атрыманыя УЦВГД дадзеныя адрозніваюцца ад вынікаў падобнага апытання, праведзенага арганізацыяй вясной 2009 года. Тады высветлілася, што эвалюцыйнай тэорыі прытрымліваюцца 19 адсоткаў рэспандэнтаў, а ў боскае паходжанне чалавека вераць усяго 23 адсоткі апытаных.

 

У гэтым восеньскім апытанні прынялі ўдзел 1600 чалавек з 140 населеных пунктаў краіны. Жыхары Расеі былі апытаныя на працягу 20 і 21 лістапада.

Крыніца: lenta.ru

Навіны па тэме