ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: МЫТНЫ САЮЗ РАЗБУРАЕ ЭКАНОМІКУ БЕЛАРУСІ

28.11.2009, 12:44  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

1 студзеня 2010 года для Беларусі, Казахстана і Расеі пачне дзейнічаць адзіны мытны тарыф, а 1 ліпеня — увойдзе ў сілу мытны кодэкс трох краін. Адпаведныя дакументы падпісалі 27 лістапада ў Менску прэзідэнты Дзмітрый Мядзведзеў, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў. На думку кіраўніцтва “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” гэтая дамова не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі.

 

- Мытны саюз разбурае эканоміку Беларусі. Навошта беларусам са сваёй кішэні датаваць стратны і неэфектыўны расейскі аўтапром? Навошта шукаць слабых хаўруснікаў на ўсходзе? Шлях да эканамічнай мадэрнізацыі Беларусі ляжыць праз рэальную гаспадарчую інтэграцыю з Еўразвязам. Пустых папераў у палітыцы не бывае. Не гледзячы на тое, што падпісаныя ўчора паперы носяць у асноўным дэкларатыўны характар, мы расцэньваем іх як небяспеку для палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі, - сказаў прэсавай службе лідэр БХД Павал Севярынец.

Навіны па тэме