У ПОЛЬШЧЫ ЗАБАРАНІЛІ КАМУНІСТЫЧНУЮ СЫМБОЛІКУ

30.11.2009, 09:30  |  Навіны, Палітыка

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі падпісаў зьмены ў крымінальны кодэкс краіны, паводле якіх карыстаньне, продаж і распаўсюд камуністычнай сымболікі цяпер будзе карацца штрафам або зьняволеньнем.

 

Гэтыя папраўкі прапанавала прапрэзыдэнцкая партыя «Закон і справядлівасьць». Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі, брат-блізьнюк Леха Качыньскага, на пачатку лістапада заяўляў:

 

«Ня бачу ніякіх адрозьненьняў між наяўнасьцю камуністычных сымбаляў і наяўнасьцю, напрыклад, сымбаляў фашыстоўскіх». «Камунізм быў чалавеказабойчай сыстэмай».

Навіны па тэме