У СЛОНІМУ РАСПАЧАЛАСЯ ХВАЛЯ ЦІСКУ НА ЗАСНАВАЛЬНІКАЎ БХД

01.12.2009, 11:04  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

У Слоніму чацвёра заснавальнікаў “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” падпалі пад ціск мясцовага кіраўніцтва. Адзін з сябраў партыі вымушаны быў адмовіцца ад подпісу аб заснаванні БХД.

 

Супрацоўнікі Слонімскага льнозавода Сяргей Ёрш і Барыс Кучынскі былі выкліканы кіраўніцтвам заводу. Падчас размовы заснавальнікам БХД прапанавалі адмовіцца ад подпісу пад заснаваннем партыі, але разам сябры партыі адстаялі сваё права на свабоду сумлення.

 

Супрацоўнік картонна-папяровага заводу Юры Савіта пасля размовы з дырэктарам і з начальнікам аддзелу па ідэалагічнай працы быў вымушаны адмовіцца ад свайго подпісу.

 

Беспрацоўнаму жыхару Слоніма Аляксею Марозаву тэлефанавалі з мясцовага выканкаму. Распытвалі пра сяброўства ў БХД, запрашалі на сустрэчу, аднак Аляксей ісці да чыноўнікаў адмовіўся і заявіў, што свой подпіс не адзаве.  

Навіны па тэме