СУСВЕТНЫ БАНК ЗАЦВЕРДЗІЎ ВЫДЗЯЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ПАЗЫКІ Ў 200 МЛН. ДОЛАРАЎ

02.12.2009, 09:04  |  Навіны, Эканоміка

Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка зацвердзіў выдзяленне Беларусі пазыкі на мэты развіцця ў 200 млн. долараў на падтрымку эканамічнай праграмы ўрада, скіраванай на ліквідацыю сацыяльных наступстваў крызісу і паглыбленне структурных рэформаў, якія забяспечваюць аснову для аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту.

 

Гэтая аднатраншавая пазыка выдзяляецца тэрмінам на 16 гадоў і прадугледжвае адтэрміноўку пачатку пагашэння на шэсць гадоў.

 

Пазыка на мэты развіцця падтрымлівае праграму рэформаў, згрупаваных па дзвюх кірунках.

 

Першы з іх арыентаваны на ўмацаванне праграм сацыяльнай дапамогі за кошт узмацнення іх адраснай скіраванасці на бедныя слаі насельніцтва, якія могуць больш за ўсё пацярпець ад уплыву глабальнага эканамічнага і фінансавага крызісу на эканоміку Беларусі.

 

Другі —  падтрымлівае праграму ўрада па лібералізацыі для стымулявання інвестыцый і стварэння працоўных месцаў.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме