МІНІСТР МЗС НАРВЕГІІ: СІТУАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ Ў ГАЛІНЕ РАЗВІЦЦЯ ДЭМАКРАТЫІ ЎСЁ ЯШЧЭ ВЫКЛІКАЕ ЗАНЕПАКОЕНАСЦЬ

02.12.2009, 11:25  |  Галоўныя навіны

Міністр замежных спраў Нарвегіі адказаў на пытанне аднаго з партнёраў БХД - прадстаўніка Хрысціянскай народнай партыі (KrF) наконт плануемых дзеянняў нарвежскага боку па абароне права на свабоду арганізацый у Беларусі і рэгістрацыі БХД.

 

Пытанне Кьела Арвіда Свендсэна (KrF, Хрысціянская народная партыя) міністру замежных спраў Нарвегіі:

 

Еўрапейскі Саюз прыняў рашэнне 17 лістапада працягнуць санкцыі супраць Беларусі, сярод іншых рэчаў, на падставе адсутнасці прагрэсу ў галіне свабоды арганізацый і нежадання ўладаў дазволіць рэгістрацыю палітычных партый. 31 Кастрычніка “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” правяла паўторны Ўстаноўчы з’езд з мэтай новай спробы зарэгістравацца ў якасці партыі.

 

Што будзе міністр замежных спраў рабіць, каб сачыць за павагай права на свабоду арганізацый у Беларусі і рэгістрацыяй БХД?

 Адказ міністра замежных спраў Нарвегіі Йонаса Гара Стёрэ:

 

- Сітуацыя ў Беларусі ў галіне свабодаў і правоў чалавека, развіцця дэмакратыі ўсё яшчэ выклікае занепакоенасць, што дае падставу спадару Свендсэну задаць пытанне на конт неадэкватнага стаўлення, між іншым, да права на свабоду арганізацый. У Нарвегіі мы пільна сочым за развіццём падзей у Беларусі і імкнемся ўнесці свой уклад у намаганні міжнароднай супольнасці па садзейнічанні дэмакратызацыі і павагі правоў чалавека ў гэтай краіне. Нарвегія падтрымлівае шэраг канкрэтных праектаў, і мы таксама спрыяем дэмакратызацыі ў Беларусі іншымі спосабамі. Так, Нарвегія падтрымлівае шэраг спецыяльных праектаў ды іншыя ініцыятывы. Па прыкладу рашэння Еўрапейскага Звязу ад 17 кастрычніка, Нарвегія будзе працягваць спецыяльныя меры ў дачыненні да Беларусі, уключаючы абмежаванні на ўезд у нашу краіну для шэрагу ключавых службовых асоб, а прыпыненне большасці з гэтых абмежаванняў будзе працягвацца да наступнай восені. Прычынай прыпынення з'яўляецца жаданне працягваць заахвочваць далейшыя крокі ў правільным кірунку з боку ўладаў краіны, асабліва па пунктах, прызнаных міжнароднай супольнасцю ў мінулым годзе. Прыкладам такіх крокаў могуць быць вызваленне палітычных зняволеных і запрашэнне міжнародных назіральнаў на парламенцкія выбары восенню 2008 года. Працяг санкцый у дачыненні Беларусі сведчыць аб тым, што сітуацыя ў краіне па-ранейшаму лічыцца нездавальняючай. Гэтае пасланне мы перадаем у нашым дыялогу з беларускімі уладамі. У ходзе двухбаковых кансультацый з высокапастаўленым беларускім чыноўнікам, мы выразна заявілі, што далейшая інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую супольнасць магчыма пры ўмове, што Беларусь таксама будзе падзяляць асноўныя каштоўнасці ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Гэтую думку падзяляюць нашы суседзі. Таму жаданне Беларусі стаць поўным сябрам Рады краінаў Балтыйскага мора не было задаволена, але краіна атрымала статус назіральніка. Мы вітаем жаданне беларускіх уладаў да больш цеснага супрацоўніцтва з Еўропай, і мы хацелі б падкрэсліць, што Беларусь можа атрымаць добрыя сігналы з нагоды інтэграцыі і супрацоўніцтва, калі развіццё будзе ісці ў правільным кірунку. Дзеянні з боку Савета міністраў і Паўночнай Рады адыгрываюць пэўную ролю ў гэтым кантэксце. У той жа час мы не можам аслабіць патрабаванні да дэмакратызацыі і павазе асноўных правоў чалавека, уключаючы права на свабоду асацыяцый. Дазвол на рэгістрацыю палітычных партый - адно з важнейшых праў на свабоду. У кантакце з беларускімі ўладамі, мы будзем працягваць звяртаць увагу на праблемы, якія яшчэ існуюць у гэтай галіне. У прыватнасці ў адносінах да такіх партыяў, як "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з аднаго боку, і да дабравольных грамадскіх аб’яднанняў – з другога.

Навіны па тэме