ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ РАТЫФІКАВАЛА ДАКУМЭНТЫ МЫТНАГА САЮЗУ

04.12.2009, 11:43  |  Навіны, Эканоміка

Сёньня дэпутаты Палаты ратыфікавалі пакет з 13 дакумэнтаў, якія тычацца мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. На думку кіраўніцтва “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” гэтая дамова не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і разбурае эканоміку нашай краіны.

 

За выгады, якія Беларусь атрымае ад мытнага саюзу “тройкі”, трэба будзе заплаціць і пэўную цану. Пра гэта сёньня паведаміў і віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

 

Сярод мінусаў, якія называў віцэ-прэм’ер, — тое, што “адчыняецца наш унутраны рынак для канкурэнтаздольных тавараў з Расеі і Казахстану”.

 

“Беларусь таксама пазбаўляецца магчымасьці правядзеньня самастойных перамоваў з трэцімі краінамі пра гандлёвы рэжым”.

 

Адказваючы на пытаньне дэпутата Анатоля Паўловіча, Андрэй Кабякоў паведаміў, што велічыня мыта на ўжываныя замежныя аўтамабілі для фізычных асобаў зьяўляецца тэмай наступных перамоваў Беларусі, Казахстану і Расеі.

 

Гэтае пытаньне будзе вырашана да 1 ліпеня 2010 году.

Навіны па тэме