ВЭБ-КАНФЕРЭНЦЫЯ З ВЯДОМЫМ ПРАГРАМІСТАМ СЯРГЕЕМ ЧАРНАВОКІМ

08.12.2009, 13:46  |  Галоўныя навіны, Навіны

На пытанні чытачоў сайту БХД адкажа сябра Нацыянальнай Рады “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, каардынатар дзейнасці БХД па Фрунзенскаму раёну Сяргей Чарнавокі.

 

Спадар Чарнавокі займаецца беларусізацыяй рэсурсаў Інтэрнэт. У складзе каманды сотні энтузіястаў ён з’яўляецца распрацоўшчыкам беларускай версіі вольнай энцыклапедыі Вікіпэдыя і сацыяльнай сеткі Фэйсбук.

 

 - Сучасныя тэхналёгіі прапануюць новыя сродкі камунікацыі: зараз можна, ня зважаючы на час і адлегласьць, задаваць пытаньні і атрымліваць адказы, вывучаць новыя ідэі ці дзяліцца жыцьцёвым досьведам, знайсьці сяброў ці паспрачацца з апанэнтамі. Нават радыё і тэлевізія вольна дасяжныя праз сусьветнае сеціва. Праз Вэб-канфэрэнцыі мы скарыстоўваем новыя медыі ў нашых агульных інтарэсах, ствараем пляцоўку дзеля абмену ведамі і ўражаньнямі, шукаем паразуменьне і новыя шляхі.

 

Мы жывем ня толькі складана, але і надзвычай цікава, разам мы можам абмеркаваць падзеі і пабудаваць пляны, знайсьці падтрымку, агульныя каштоўнасьці, добрыя прыклады і новыя магчымасьці ў жыцьці. Кожны чалавек імкнецца да лепшага, але дасягнуць такое мэты можна толькі разам, бо іначай дабрабыт адных будзе атрыманы за кошт іншых, і пацярпелых будзе нашмат болей, чым шчасьлівых.

 

Прыём пытанняў скончаны.

Навіны па тэме