ХРЫСЦІЯНСКІЯ ДЭМАКРАТЫ ГРУЗІІ ПРАПАНОЎВАЮЦЬ УВЕСЦІ МАНІТОРЫНГ ДЗЕЙНАСЦІ МУС

08.12.2009, 13:38  |  Навіны, Свет

Хрысціянскія дэмакраты Грузіі выступаюць з ініцыятывай стварэння ў парламенце новага пастаянна дзеючага органа - парламенцкай групы маніторынгу. Галоўнай функцыяй дадзенай групы будзе кантроль аператыўна-тэхнічнай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў.

 

Згодна з ініцыятывай, група будзе кантраляваць эфектыўнасць і рацыянальнасць фінансавых выдаткаў міністэрствам. У яе функцыі таксама ўвойдзе і маніторынг аператыўна-тэхнічнай дзейнасці, што ў сваю чаргу звязаны з кантролем атрымання інфармацыі шляхам праслухоўвання, візуальнага кантролю і іншых метадаў.

 

У склад групы прапаноўваецца ўвесці па адным прадстаўніку ўсіх парламенцкіх фракцый і групы безфракцыйны дэпутатаў. Старшыню будзе абіраць парламент з той умовай, каб ён не быў прадстаўніком большасці.

 

 

У сувязі з дадзенай ініцыятывай ўжо падрыхтаваны праект, які сёння будзе перададзены арганізацыйнаму департаменту заканадаўчага органа.

Крыніца: Грузия online

Навіны па тэме