ТРЫ ТЫСЯЧЫ ХРЫСЦІЯН ЭРЫТРЭІ ПАКУТУЮЦЬ Ў ТУРМАХ

08.12.2009, 14:40  |  Навіны, Свет

Тры тысячы хрысціян Эрытрэі знаходзяцца ў турмах. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы ААН аб парушэньні правоў чалавека. У дакладзе, падрыхтаваным Саветам ААН па правах чалавека, сказана, што марксісцкі рэжым гэтай усходнеафрыканскай краіны трымае ў турмах больш за 20 тысяч чалавек па палітычных прычынах.

 

Лідэры Эрытрэі паслядоўна перасьледуюць хрысьціянаў. У 1998 г. рэжым адабраў каталіцкія школы і службы здароўя, зрабіўшы іх дзяржаўнымі. У мінулым годзе ўрад дыктатара Ісаяса Афеверкі аб'явіў, што перадае царкоўную ўласнасць у нацыянальны капітал.

 

Даклад арганізацыі "Сусветная салідарнасць хрысціян", прадстаўлены Савету ААН, апісвае сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Эрытрэі. Справаздача, сярод іншага, згадвае аб прымяненні катаванняў, зняволенні на нявызначаны перыяд, абмежаванні свабоды слова, рэлігіі і перакананняў, вярбоўцы дзяцей-салдат, нявызначаны тэрмін абавязковай ваеннай службы, паведамляе каталіцкі партал "Milites Christi Imperatoris ".

 

Апошняя хваля пераследу хрысціянаў у Эрытрэі прайшла ў лістападзе. У яе выніку было арыштавана 90 хрысціянаў у розных рэгіёнах краіны.

Крыніца: REGIONS.RU

Навіны па тэме