ДЭЛЕГАЦЫЯ БХД СУСТРЭЛАСЯ З КІРАЎНІКОМ ЕЎРАПЕЙСКАЙ НАРОДНАЙ ПАРТЫІ

09.12.2009, 10:34  |  Галоўныя навіны, Навіны

Дэлегацыя “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” у складзе сустаршыняў партыі Аляксея Шэіна, Віталя Рымашэўскага і Георгія Дзмітрука прымае ўдзел у кангрэсе буйнейшай палітычнай сілы Еўропы – Еўрапейскай Народнай Партыі.

 

Кангрэс праходзіць у Боне. Учора ўвечары адбылася сустрэча сустаршыняў БХД з кіраўніком Еўрапейскай Народнай Партыі спадаром Вільфрэдам Мартэнсам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні палітычнай сітуацыі ў Беларусі, рэгістрацыі і дзейнасці “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, паведаміў прэсавай службе Аляксей Шэін.

ДЭЛЕГАЦЫЯ БХД СУСТРЭЛАСЯ З КІРАЎНІКОМ ЕЎРАПЕЙСКАЙ НАРОДНАЙ ПАРТЫІ

Навіны па тэме