МЗС ЗНОЎ АДМОВІЎ «БЕЛСАТУ» Ў АКРЭДЫТАЦЫІ

09.12.2009, 10:44  |  Навіны, Грамадства

Карпункту спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», які зарэгістраваны ў Польшчы, адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі.

 

Паводле кіраўніка офісу Белсату ў Менску Міхася Янчука, ліст з адмовай падпісаны намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валерам Варанецкім. Падстава для адмовы тая, што паводле пракуратуры цягам году журналісты Белсату працавалі на тэрыторыі краіны без акрэдытацыі, чым парушылі закон.

 

У 2008 годзе Белсату, які вяшчае на Беларусь з Польшчы, таксама было адмоўлена ў акрэдытацыі карпункту.

Навіны па тэме