СТАРШЫНЯ ЕЎРАПАРЛЯМЭНТУ АДДАЎ СВАЮ ПРЭМІЮ ЕГУ

09.12.2009, 19:40  |  Навіны, Свет

Прэмію нямецкай зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія і атрыманыя з прэміяй 25 тыс. еўра Ежы Бузек вырашыў аддаць Еўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту.

 

Прэмія за значную ролю Еўрапейскага парламэнту ў пашырэньні Еўропы і ўмацаваньні дэмакратыі ў Еўразьвязе была ўручаная Ежы Бузеку 8 сьнежня ў Боне.

 

У сваёй прамове Бузек адзначыў, што ЕГУ пакінуў у яго добрае ўражаньне, што студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэту – гэта будучыня Беларусі.

 

У імпрэзе ўзяў удзел і рэктар ЕГУ Аляксей Міхайлаў.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме