ПРАВАСЛАЎНАЯ МОЛАДЗЬ ПРАВЯДЗЕ Ў МАСКВЕ ДЗЕНЬ ДАБРЫНІ

10.12.2009, 11:42  |  Навіны, Свет

27 снежня праваслаўныя моладзевыя арганізацыі правядуць у расейскай сталіцы Дзень дабрыні дзеля падтрымкі дабраахвотніцкіх ініцыятываў і прыцягнення моладзі да справаў міласэрнасці.

 

Паводле намесніка кіраўніка Патрыяршага цэнтра духоўнага развіцця дзяцей і моладзі пры Свята-Данілавам манастыры Юрыя Беланоўскага, тыя, хто прыйдзе на акцыі ў гэты дзень змогуць на справе ўбачыць, як добраахвотнікі працуюць з дзецьмі, гуляюць з імі, навучаюць, разам малююць. Дарослым будуць прапанаваныя сустрэчы з вядомымі людзьмі, канцэрты.

 

У праграму мерапрыемства ўключаны дабрачынны кірмаш, збор рэчаў для бедных, прэзентацыі дабрачынных праектаў, семінары і трэнінгі па навучанні навыкам дабраахвотніцкага служэння.

 

Акцыя будзе праходзіць 27 снежня з 8 раніцы да 8 вечара. Месцам яе правядзення стане плошча перад Свята-Данілавым манастыром.

Навіны па тэме