ЛАТВІЙСКІ ПАСТАР-ДЭПУТАТ ЗАКЛАПОЧАНЫ ПАГАНСКІМІ ТРАДЫЦЫЯМІ Ў КРАІНЕ

10.12.2009, 12:17  |  Навіны, Свет

Дэпутат Рыжскай думы і Лютэранскі пастар Яніс Шмітс заклікае жыхароў Латвіі адмовіцца ад традыцыі "перацягвання бервяна". Падчас пасяджэння Камітэта па адукацыі, культуры і спорце палітык выказаў незадаволенасць у сувязі з тым, што Рыжскае самакіраванне плануе выдаткаваць 1000 латов на традыцыйную акцыю, якая адбудзецца ў Вецрыге 21 снежня.

 

Па словах Шмітса, час спыніць "практыку акультызму". Пастар таксама нагадаў, што калегія хрысціянскіх суполак не ўхваляе культываваньне язычніцкіх традыцый.

 

Згодна старажытнай традыцыяй, жыхары напярэдадні Новага года зрубаюць дуб і ўсе разам перацягваюць яго ад дома да дома, што сімвалізуе агульную перамогу над сіламі цемры.

Крыніца: Delfi

Навіны па тэме