ЛАТЫШСКІ БЛОК "АДЗІНСТВА" БУДЗЕ СУПРАЦОЎНІЧАЦЬ З ХДС

10.12.2009, 12:22  |  Навіны, Свет

Блок "Адзінства", куды ўваходзяць "Грамадзянскі саюз", Jaunais laiks і "Грамадства за іншую палітыку", дамовіўся аб супрацоўніцтве з Хрысціянска-дэмакратычным саюзам (ХДС).

 

Падчас сустрэчы з лідэрамі "Адзінства" старшыня праўлення ХДС Мара Вікторыя Зілгалвэ заявіла, што яе партыя падзяляе каштоўнасці і мэты новага блока. Яна таксама дала зразумець, што ХДС гатовы абмяркоўваць далучэнне да гэтай арганізацыі.

 

"Падчас сустрэчы з ХДС мы пераканаліся, што для ўсіх нас важны тыя ж каштоўнасці - адказнасць, працавітасць, сям'я, салідарнасць пакаленняў, ўзаемапавага і абавязкі. Упэўнены, што дзякуючы супрацоўніцтву мы зможам развіваць гэтыя каштоўнасці, без якіх развіццё ў імкліва змяняючымся свеце немагчыма", - заявіў лідэр "Грамадзянскага саюза" Гіртс Валдзіс Крыстовскіс.

Крыніца: Delfi

Навіны па тэме