ПОЎНЫ ТЭКСТ РЭЗАЛЮЦЫІ ПА БЕЛАРУСІ ЕЎРАПЕЙСКАЙ НАРОДНАЙ ПАРТЫІ

10.12.2009, 19:15  |  Галоўныя навіны, Навіны

У прынятай сёння рэзалюцыі Еўрапейскай Народнай партыі ўтрымліваецца настойлівы заклік да беларускіх уладаў не перашкаджаць рэгістрацыі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” і свабоднай дзейнасці царквы “Новае Жыццё”.

 

Прыводзім тэкст рэзалюцыі ЕНП:

 

Еўрапейская народная партыя:


- занепакоена цяперашняй сітуацыяй у Беларусі, адной з бліжэйшых суседзяў Еўрапейскага Саюза, ўсё яшчэ міжнародна прызнанай у якасці апошняга аўтарытарнага рэжыму ў Еўропе;


- падтрымлівае рашэнне Савета 16-17 лістапада 2009 падоўжыць абмежавальныя меры ў дачыненні да некаторых беларускіх чыноўнікаў, і ў той жа час пакінуць у сіле прыпыненне прымянення абмежаванняў на перамяшчэнне некаторых службовых асобаў Рэспублікі Беларусь на перыяд дванаццаці месяцаў з выразнай мэтай дасягнуць рэальнага прагрэсу ў галіне правоў чалавека, свабоды СМІ, палітычных свабодаў, а таксама дэмакратычнага развіцця;


- разам з тым глыбока занепакоена тым, што, праз год з пачатку актывізацыі дыялогу ЕС-Беларусь, у Беларусі існуюць  недахопы ў галіне правоў чалавека, такія, як:


• Палітычна матываваныя запалохванні і перакананні


• адмовы ў рэгістрацыі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, такіх, як Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) і правааабарончы цэнтр "Вясна"


• рэпрэсіі супраць удзельнікаў  мірных палітычных акцый і сходаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый


• Стварэнне перашкодаў у дачыненні да свабоднага і рэгулярнага функцыянавання арганізацый і палітычных партый, такіх як Беларускі Народны Фронт (БНФ), Беларускі Хельсінскі Камітэт і іншыя.

 
- Вітае стварэнне дыялогу па правах чалавека, падкрэслівае яго важнасць і лічыць, што ён будзе спрыяць сапраўдным  пазітыўным зменам ў галіне грамадзянскіх і палітычных свабодаў у Беларусі;
-  Выказвае сваю падтрымку і салідарнасьць з дэмакратычнай апазыцыяй у Беларусі наступным чынам:


• падтрымка, пасля інтэнсіўных кансультацый са сваімі партнёрамі з апазіцыі, палітыкі ЕС датычна паўторнага ўдзелу у дыялогу паміж Беларуссю й ЕС, накіраваным на захаванне незалежнасці Беларусі і садзейнічанне працэсам дэмакратызацыі ў Беларусі;


• наяўнасць БНФ і Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) у якасці назіральнікаў у ЕНП;


• намінацыя Аляксандра Мілінкевіча на прысуджэнне прэміі Сахарава за свабоду думкі, выдадзенай яму ў Еўрапейскім парламенце ў 2006 годзе;


- Выказвае занепакоенасць з нагоды абставінаў нядаўняй сьмерці Валянціна Доўнара, аднаго з сябраў і актывістаў Партыі БНФ, які распаўсюджваў незалежную прэсу падчас “няшчаснага выпадку” 20 лістапада 2009 года ў Мар’інай Горцы; сумняваецца ў высновах міліцыі, зробленых без аніякага раследаваньня, што яго смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку;


- Адзначае з шкадаваннем, спасылаючыся на даклад Місіі па ўстанаўленню фактаў у Мінску (20 - 24 верасні 2009 г. г.), праведзенага Міжнароднай федэрацыяй журналістаў у супрацоўніцтве з шэрагам міжнародных няўрадавых арганізацый, што ніякага істотнага прагрэсу ў галіне свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі не назіраецца;


- Высока ацэньвае і падтрымлівае працу розных еўрапейскіх няўрадавых арганізацый, а таксама салідарнасць Міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Беларусі;


- Перакананая, што адным з найбольш істотных шляхоў для аднаўлення дэмакратыі ў Беларусі з’яўляецца правядзенне сапраўды дэмакратычных выбараў, якія былі б міжнародна прызнанымі у якасці свабодных і справядлівых выбараў;
 

У сувязі з гэтым Еўрапейская народная партыя:


- Спрыяе дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі ў іх далейшай барацьбе і намаганнях дасягнуць пазітыўных дэмакратычных зьменаў у краіне;


- Заклікае беларускія ўлады перагледзець прысуд у выглядзе абмежавання волі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі ў студзені 2008 года, а таксама зьняволення Арцёма Дубскага, які прызнаны "Міжнароднай амністыяй" вязням сумлення;


- Настойліва заклікае, у сваю чаргу, урад Беларусі выкарыстаць наступных дванаццаць месяцаў, каб прадэманстраваць рэальны прагрэс у наступных галінах:


• Забеспячэнне палітычных правоў і свабодаў, спыненне практыкі запалохвання па палітычных матывах, у прыватнасці, звальнення з працы і універсітэтаў (нядаўні выпадак з Тацянай Шапуцька, і у БХД); спыніць пераслед нібыта за ўхіленне ад воінскай службы студэнтаў, адлічаных з ВНУ з-за іх грамадзянскай пазіцыі і / ці вымушаных атрымліваць адукацыю за мяжой; разгляд выпадкаў гвалтоўнага прызыву ў войска, што раўназначны дзяржаўнай практыцы захопу закладнікаў і супярэчаць прававым стандартам, некалькіх маладых актывістаў, у прыватнасьці Франака Вячорка, Івана Шылы й Зьмітра Хведарука,

 

• гарантыя свабоды аб'яднанняў і сходаў шляхам адмены артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэкса Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і фондаў, дазвол ажыццяўляць рэгістрацыю палітычных партыяў (такіх, як БХД) і грамадскіх арганізацый (напрыклад Вясна); забеспячэнне свабоды веравызнання, у прыватнасці, дазволіць царкве "Новае Жыццё” дзейнічаць свабодна, не ствараць перашкод для дзейнасці арганізацый, якія ўжо дзейнічаюць у Беларусі, такіх, як рост коштаў на арэнду або незаконнае ўвядзенне падаткаў на праекты, што рэалізуюцца за кошт грантаў ЕС (напрыклад, выпадак з "Беларускім Хельсінскім камітэтам).


• карэктыроўка закона аб СМІ у адпаведнасьці з рэкамендацыямі Міжнароднай місіі па высвятленні фактаў у Рэспубліцы Беларусь, выказанымі ў дакладзе ад 20-24 верасня 2009 года, у прыватнасці, у наступных аспектах: забеспячэнне роўных правоў для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі шляхам адмены забароны на распаўсюд незалежных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі праз дзяржаўныя размеркавальныя сеткі, устанаўленне дакладных крытэрыяў для акрэдытацыі журналістаў і па размеркаванні частот і ліцэнзій; афіцыйнай рэгістрацыі "Белсат" у Беларусі, якая дазволіць журналістам свабодна выконваць свае абавязкі падчас публічных мерапрыемстваў, рэфармаванне закона аб процідзеянні экстрэмізму і артыкулаў Крымінальнага кодэкса (368, 369, 369-1, 193-1), што датычацца дыффамацыі;

 

•  у дадзеным кантэксце, назіраючы маючае месца апошнім часам пасіленне іншай формы палітычнага запалохвання ў Беларусі, а менавіта паўторныя выкраданні моладзевых актывістаў, Артура Фінькевіча(выкрадзены 17 кастрычніка 2009), Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова (25 сакавіка 2009), Уладзіміра Лемеша ( 27 лістапада 2009), Зьмітра Дашкевіча (5 снежня 2009) і Яўгена Афнагеля (6 снежня 2009) за іх палітычную і грамадскую дзейнасьць, настойліва заклікае беларускія ўлады спыніць падобную практыку і тэрмінова правесці аб’ектыўнае і ўсебаковае расследванне усіх гэтых выпадкаў;

 


- Заклікае беларускія улады прыняць своечасова змены ў Выбарчы кодэкс, у адпаведнасці з усімі рэкамендацыямі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ / БДІПЧ);


- Патрабуе, каб пракуратура Беларусі сёння распачала аб’ектыўнае крымінальнае расследаванне абставінаў смерці Валянціна Доўнара, актывіста Партыі БНФ, а затым паведаміла аб выніках расследавання  беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама, у адпаведнасьці з  артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь  "Аб палітычных партыях" і Партыі БНФ;


- Настойліва рэкамендуе, каб сітуацыя ў Беларусі ставілася высока на парадку дня Еўрапейскага саюза;
- Настойліва заклікае чыноўнікаў і палітычных лідэраў ЕС ўключыць беларускую дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць ва ўсе аспекты дыялогу ЕС-Беларусь і супрацоўніцтва з Беларуссю, і ў гэтым кантэксце асабліва чакае ад іх рэгулярных сустрэч і кансультацый з апазіцыяй падчас наведвання Беларусі, а таксама падчас перагляду палітыкі ЕС да гэтай краіны; настойліва заклікае лідэраў ЕС падтрымаць ўдзел беларускай апазыцыі ў EURONEST пакуль парламенцкія выбары ў Беларусі ня будуць прызнаныя свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні;


- Заклікае ЕС, а менавіта Камісію, падрыхтаваць рэкамендацыі для магчымага прыняцця Дырэктывы аб палягчэнні візавага рэжыму і дамоваў аб рэадмісіі з Беларуссю пры выкананні адпаведных ўмоваў. Лічыць, што такая мера мае важнае значэнне для выканання галоўнай мэты палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, а менавіта: ўмацаванне міжасабовых кантактаў, робячы Беларусь часткай еўрапейскага і рэгіянальных працэсаў і наданне незваротнасьці працэсу дэмакратызацыі ў краіне;


- Заклікае беларускія улады, у сваю чаргу, захоўваць прынцып узаемнасці у выдачы візаў і рашуча асуджае нядаўнія адмовы ў выдачы ўязных віз для дырэктара тэлеканала Белсат, прафесара з Беластоцкага універсітэта, для члена парламента Кіпра Хрыстаса Пургурыдэса і члена парламента Літвы Эмануэліса Зінгерыс;


- Заклікае ЕС у поўнай меры і эфектыўна выкарыстаць магчымасці падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных змен у Беларусі праз Еўрапейскі інструмент садзейнічання дэмакратыі і правоў чалавека (ЕИДПЧ), падтрымліваць незалежнае вяшчаньне і адукацыйныя установы ў  суседніх дзяржавах-сябрах ЕС;


- Просіць Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, разгледзець магчымасць павелічэння сваёй фінансавай дапамогі для Беларусі, звяртаючы асаблівую ўвагу на становішча малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у той жа час лічыць, што такая дапамога павінна быць прадметам умоў на аснове рэальнага прагрэсу ва ўмовах свабоды і дэмакратыі;
- Заклікае Камісію і еўрапейскія фонды прадастаўляць фінансавую падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі і тэлеканалу "Белсат" у прыватнасці;

- Заклікае беларускі ўрад, у якасьці знака добрай волі і пазітыўных зменаў, узаконіць Беларускі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) у Вільні (Літва), а таксама заклікае беларускі ўрад паважаць права меншасцяў жыць і функцыянаваць без палітычнага і адміністрацыйнага ціску, у сувязі з чым чакае ад беларускіх уладаў прызнання Саюза палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс як дэмакратычнага прадстаўніцтва найбуйнейшай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь;


- Заклікае беларускія ўлады да развіцця сапраўднага дыялогу з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі; такім чынам падкрэслівае важнасць вызначэння ролі і працэдур работы Грамадскага кансультатыўнага савета.

Навіны па тэме