БАРАК АБАМА АТРЫМАЎ НОБЭЛЕЎСКУЮ ПРЭМІЮ МІРУ

10.12.2009, 19:26  |  Навіны, Свет

У рашэньні Нобэлеўскага камітэту сказана, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама ўзнагароджваецца “за выдатныя заслугі ва ўмацаваньні міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі”, а таксама за ягоную барацьбу за скарачэньне ядзерных узбраеньняў.

 

Цырымонія адбылася ў сталіцы Нарвэгіі -- Осла.

 

У сваёй прамове Барак Абама сказаў, што ён атрымаў прэмію з “глыбокай удзячнасьцю і глыбокай пакорлівасьцю”. Абама прызнаў, што многія людзі лічаць, што ён недастаткова зрабіў, каб атрымаць гэту прэмію. Нобэлеўскі ляўрэат, які нядаўна прыняў рашэньне паслаць на змаганьне ў Аўганістан дадатковыя 30 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, заявіў, што вайна часам неабходная і маральна апраўданая.

 

Абама падкрэсьліў, што людзі павінны зразумець “жорсткую праўду”, што “гвалт ня можа быць выкаранены, і нацыі часам павінны весьці вайну, каб абараніць сваіх грамадзянаў ад злых рэжымаў ці тэрарыстычных груповак”.

Навіны па тэме