ІТ-ЭКСПЕРТ СЯРГЕЙ ЧАРНАВОКІ ВЕРЫЦЬ У ВЯЛІКІ ПАТЭНЦЫЯЛ БЕЛАРУСКАГА СЕЦІВА

15.12.2009, 12:08  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

На сайце “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” прайшла вэб-канферэнцыя з сябрам аргкамітэту і Нацыянальнай Рады БХД, каардынатарам дзейнасці БХД па Фрунзенскаму раёну Сяргеем Чарнавокім.

 

Спадар Чарнавокі займаецца беларусізацыяй рэсурсаў Інтэрнэт. У складзе каманды сотні энтузіястаў ён з’яўляецца распарцоўшчыкам беларускай версіі вольнай энцыклапедыі Вікіпэдыя і сацыяльнай сеткі Фэйсбук.

 

Адказваючы на пытанні чытачоў сайту БХД, Сяргей Чарнавокі ў прыватнасці адзначыў, што анлайн-палітыка - гэта ня толькі магчыма, але і вельмі патрэбна. “Патэнцыял уплыву вымяраецца ня меньшы за колькасьць карыстальнікаў сеціва ў краіне, гэта болей за 3.1 млн. (дадзеныя за красавік 2009 г.). Дадам, што наклад "Савецкай Беларусі" меньшы за колькасьць наведнікаў tut.by (500 і 646 тыс. адпаведна). Сайт БХД зараз мае каля тысячы праглядаў штодня. Усе, хто арыентуецца на сучасныя медыі ў палітыцы, абралі вельмі слушны накірунак".

 

Адказваючы на пытанні пра мэты і задачы сваёй працы спадар Чарнавокі сказаў: “Беларусізацыя ІТ - гэта толькі адзін з накірункаў дзейнасьці, якая ня толькі карысная людзям, нават калі кола карыстальнікаў зараз ня надта вялікае, але таксама з'яўляецца добрым прыкладам для іншых. Такая праца безумоўна мае станоўчы вынік. Я займаюся беларусізацыяй у IT-галіне таму, што гэта адпавядае маёй працоўнай спецыяльнасці і ў дадатак адлюстроўвае мае асабістыя перакананні”.

 

ІТ-эксперт таксама паведаміў, дзе можна скачаць праграмы на беларускай мове. Паводле Чарнавокага, у сеціве шмат спасылак на беларускія праграмы і пераклады, вось адна з іх: http://belsoft.tut.by/. Ён адзначыў, што большасць перакладзеных праграмаў дазваляе вольны распаўсюд і яны ня маюць ліцэнзійных коштаў. Тобок гэта яшчэ і таньней за неперакладзеныя.  

 

 

Навіны па тэме