У МЕНСКУ З’ЯВЯЦЦА ДВА НОВЫЯ КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

16.12.2009, 09:09  |  Навіны, Грамадства

Адразу пасля Новага года будзе асвечана і прыме вернікаў часовая капліца рымска-каталіцкага прыхода Божай Маці Ружанцовай на скрыжаванні Ігуменскага тракта і вуліцы Янкі Лучыны у Лошыцы.

 

Як паведаміў ксёндз Генадзь Кухарэвіч, будаўніцтва асноўнага будынка касцёла ў класічным стылі пачнецца ў наступным годзе на сродкі вернікаў.

 

Яшчэ адзін каталіцкі храмавы комплекс у гонар святога Яна Евангеліста будзе пабудаваны на працягу трох бліжэйшых гадоў у мікрараёне Масюкоўшчына-3.

Навіны па тэме