ВАТЫКАН БУДЗЕ ДАСЛЕДВАЦЬ ПАХОДЖАННЕ СУСВЕТУ З ДАПАМОГАЙ ЯДЗЕРШЧЫКАЎ

16.12.2009, 16:28  |  Навіны, Свет

Навукоўцы з Ватыкана і найбуйнейшая ў свеце лабараторыя даследаванняў у галіне ядзернай фізікі - ЦЕРН, якая базуецца ў Швейцарыі, абвясцілі аб нефармальным супрацоўніцтве.

ЦЕРН (Conseil Européen pour la Recherche Nucléaire - Еўрапейскі савет па ядзерных даследаваннях) плануе запрасіць астранома з ватыканскай абсерваторыі ў Швейцарыю для правядзення сумесных даследаванняў паходжання Сусвету. Пра гэта аб'явіў Уга Амальдзі, спецыяліст у галіне фізікі і медыцыны і прэзідэнт фонду TERA - навуковага партнёра ЦЕРН. Фонд займаецца пошукам новых спосабаў лячэння рака, заснаваных на адкрыццях ядзернай фізікі. Амальдзі зрабіў сваю заяву на прэзентацыі кнігі пра гісторыю ватыканскай абсерваторыі.

Па словах кіраўніка абсерваторыі святара Хасэ Фунэса, у ЦЕРН будзе накіраваны Габрыэль Джонці - малады вучоны, які рыхтуецца да пасвячэння летам будучага года. Доктар навук у галіне фізікі і спецыяліст па квантавай гравітацыі, у цяперашні час Джонці вывучае багаслоўе ў Цэнтры тэалогіі і прыродазнаўчых навук у Каліфорніі. Ватыканскія астраномы зараз найбольш зацікаўлены даследаваннямі астрачасціц - "самых першых часціц у Сусвеце". Ніхто з супрацоўнікаў ватыканскай абсерваторыі не мае патрэбнай падрыхтоўкі для вывучэння астрачастіц, а адукацыя і спецыялізацыя Джонці дазволіць яму ўдзельнічаць у гэтым праекце.

Навіны па тэме