У МЕНСКУ АДБУДЗЕЦЦА КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА ПРАБЛЕМАХ ДЭМАГРАФІІ

17.12.2009, 12:54  |  Навіны, Грамадства

Цэнтр студэнцкіх навуковых ініцыятываў пры Савеце маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе Моладзевую навукова-практычную канферэнцыю «Маральнасць. Рэпрадуктыўнае здароўе. Дэмаграфія - 2009» з мэтай усебаковага разгляду праблемы дэмаграфічнага крызісу і выпрацоўкі арыгінальных навукова абгрунтаваных рашэнняў па яго пераадоленні ў сучасных умовах.

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя. Фармат мерапрыемства прадугледжвае секцыйныя пасяджэнні, семінары, круглыя сталы па актуальных праблемах сучаснасці ў рамках тэматыкі канферэнцыі.

 

Канферэнцыя пройдзе 21-23 снежня.

 

Па пытаннях удзелу звяртацца: Кацярына Корбут (м. тэл. +375 29 617 07 33, [email protected]); Таццяна Гурыновіч (м. тэл. +375 44 789 50 25, gurinovich.tanya @ gmail.com).

 

Навіны па тэме