БЕНЕДЫКТА XVI АФІЦЫЙНА ЗАПРАСІЛІ НАВЕДАЦЬ БЕЛАРУСЬ

17.12.2009, 16:41  |  Навіны, Свет

Папу рымскаму Бенедыкту XVI перададзена афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь ад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі і Беларускай рымска-каталіцкай царквы (БРКЦ). Яго перадалі 17 снежня беларускія біскупы падчас свайго візіту ў Ватыкан.

 

Як паведаміў прэс-сакратар БРКЦ ксёндз Аляксандр Амяльчэня, у канцы візіту шасці беларускіх біскупаў у апостальскую сталіцу іх "сардэчна і па-бацькоўску" прыняў святы айцец. Ён уручыў біскупам сваё пасланне па выніках сустрэч іерархаў БРКЦ у кангрэгацыях і саветах Ватыкана, а таксама асабістых аўдыенцый біскупаў у пантыфіка. Паводле слоў ксяндза Аляксандра, тэкст паслання будзе апублікаваны найбліжэйшым часам. Асаблівая ўвага ў ім надаецца неабходнасці развіцця экуменічнага дыялогу рымска-каталіцкай царквы з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, у першую чаргу з праваслаўнай царквой.

 

Прэс-сакратар адзначыў, што персанальныя сустрэчы беларускіх біскупаў з Бенедыктам XVI прайшлі ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Яны паказалі, што пантыфік вельмі добра ведае беларускую тэматыку і праблемы дзейнасці БРКЦ, глыбока валодае інфармацыяй аб сітуацыі ў Беларускай рымска-каталіцкай царкве і беларускім грамадстве ў цэлым.

 

Візіт да апостальскіх парогаў беларускіх біскупаў у Ватыкан праходзіў з 11 па 17 снежня. Увечары 18 снежня іерархі БРКЦ павінны вярнуцца на радзіму

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме