ДЗВЕ ТРЭЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА ПЛАНЕТЫ МАЮЦЬ МОЦНЫЯ АБМЕЖАВАННІ НА СВАБОДУ ВЕРАВЫЗНАННЯ

19.12.2009, 10:50  |  Навіны, Свет

У 64 краінах, жыхары якіх складаюць амаль 70% насельніцтва Зямлі, ступень парушэння права на свабоду рэлігіі характарызуецца як высокая або вельмі высокая. Такія дадзеныя аналізу даследчай арганізацыі "Pew Research Center's Forum on Religion and Public Life" (Вашынгтон), які праводзіўся з ліпеня 2006-га па чэрвень 2008 года.

У ходзе даследавання вывучаліся абмежаванні на свабоду веравызнання, накладзеныя як дзяржавай, так і асобнымі асобамі, арганізацыямі і сацыяльнымі групамі.

У ліку краін з самым высокім узроўнем абмежаванняў (па ўсіх параметрах) аказаліся Саудаўская Аравія, Егіпет, Інданезія, Іран, Пакістан і Індыя. У В'етнаме і Кітаі высокая ступень дзяржаўных абмежаванняў пры дастаткова нізкім узроўні сацыяльнай нецярпімасці да тых ці іншых рэлігійных груп (у Нігерыі і Бангладэш - наадварот).

Самы нізкі ўзровень абмежаванняў - у Бразіліі, Японіі, ЗША, Італіі, ПАР, Брытаніі.

Як адзначаюць даследчыкі, у 178 краінах (90% ад агульнай колькасці) рэлігійныя арганізацыі павінны праходзіць рэгістрацыю. У 117 краінах пры гэтым у рэлігійных суполак ўзнікаюць моцныя праблемы.

Улады 75 краін абмяжоўваюць місіянерскую дзейнасць рэлігійных груп. Амаль у палове краін свету абмежавана або забаронена дзейнасць замежных місіянераў.

У 86% краін ўлады аказваюць фінансавую і іншую дапамогу рэлігійным арганізацыям, аднак у 76% краін асобныя рэлігійныя групы валодаюць перавагай ў атрыманні такой дапамогі.

Навіны па тэме