У ІНДЫІ АРЫШТАВАЛІ СЯМЕЙНУЮ ПАРУ ЗА РАЗМОВУ АБ ХРЫСЦІЯНСТВЕ

21.12.2009, 08:30  |  Навіны, Свет

У Індыйскім штаце Карнатака пастар хрысціянскай царквы і яго жонка былі арыштаваныя і кінуты за краты пасля таго, як паліцыя вынесла ім абвінавачванне ў нібыта «прымусовым» дыялогу, які яны вялі з індусамі аб хрысціянстве. Арышт адбыўся ў Майсуре, другім па велічыні горадзе штата Карнатака 18 снежня.

 

Незадоўга да гэтага, каля 15 ўзброеных чалавек радыкальнай індуской групы Bajrang Dal уварваліся ў дом пастара Т.Манджунаха і яго жонкі Сарасваці і жорстка збілі абодвух хрысціян. Сарасваці атрымала сур'ёзныя траўмы ад пабояў, але ў медыцынскай дапамогі ёй было адмоўлена.

Арганізацыя International Christian Concern (ICC), якая адстойвае правы хрысціян і падтрымлівае сувязь з цэрквамі Індыі, паведамляе аб тым, што сямейная пара была затрыманая пасля таго, як у паліцыю паступіла скарга ад чалавека, які назваўся Ашока. Ашока сцвярджаў, што муж з жонкай «сілком спрабавалі схіліць індуса да хрысціянства». Мужчына знайшоў пяцёх людзей, якія гатовыя сведчыць супраць сямейнай пары.

ICC працытавала словы паліцыі, якая сцвярджае, што хрысціяне «апаганьваюць месцы пакланення сваім намерам зняважыць іншую рэлігію і робяць грубыя дзеянні для абразы рэлігійных пачуццяў». Паліцыя таксама закрыла хатнюю царкву пастара Манджунаха.

Як паведамляюць, пастар Манджунах быў адпраўлены ў турму KR Nagar, пры гэтым, яго жонка была адпраўлена ў іншую турму ў горадзе Майсур. Мясцовыя хрысціянскія лідэры нанялі адваката, каб адстойваць правы пастара і яго жонкі.

«Арыштаваць хрысціян з-за ілжывых абвінавачванняў з нападам і пагрозамі - гэта ёсць не што іншае, як гвалт над іх асноўнымі чалавечымі правамі, - кажа рэгіянальны менеджэр International Christian Concern Джонатан Ратчо. Мы патрабуем, каб паліцыя Індыі адпусціла сямейную пару, пакарала зламыснікаў і прадаставіла ўсю неабходную медыцынскую дапамогу жонцы пастара».

Навіны па тэме