ПАРТЫЯ БНФ ІНІЦЫЮЕ РЭФЕРЭНДУМ АБ МЫТАХ НА АЎТАМАБІЛІ

21.12.2009, 12:45  |  Навіны, Палітыка

Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне ініцыяваць правядзеньне рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньні падвышэньня мытных пошлінаў на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь, па ініцыятыве грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

 

Вырашана да 1 сакавіка 2010 года завяршыць фарміраванне ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму. У гэтую групу ўвойдуць прадстаўнікі партыі, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

 

Як адзначалася на Сойме Партыі БНФ, штоадбыўся ў Менску 19 снежня, улады Беларусі па-ранейшаму ігнаруюць эканамічныя рэаліі ды імкнуцца захаваць неэфэктыўную і беспэрспэктыўную мадэль беларускай эканомікі. Апрача гэтага яны нахабна ігнаруюць інтарэсы значнай часткі грамадзянаў нашай краіны, для якіх уваходжаньне ў сілу названых дакумэнтаў пацягне за сабой пагаршэньне асабістага матэрыяльнага становішча па прычыне значнага падвышэньня мытных тарыфаў, а адпаведна і коштаў, на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасьці – на легкавыя аўтамабілі.

 

Ігнаруюцца таксама інтарэсы беларускага малога і сярэдняга бізнэсу, асабліва зьвязанага з продажам аўтамабіляў і аўтазапчастак, само існаваньне якога ставіцца пад пагрозу, бо няма доказаў, што грамадзяне Беларусі атрымаюць кампэнсацыю стратаў.

Навіны па тэме