У ВІЦЕБСКУ ПАЧАЎ ПРАЦУ ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ “ КЛУБ 24” (ФОТА)

22.12.2009, 11:14  |  Навіны, Грамадства

На першае пасяджэнне, што адбылося ў Віцебску 19 снежня, былі запрошаны студэнты з навучальных устаноў горада. Асноўнай тэмай было абмеркаванне праблем, якія ўплываюць на якасць працэса навучання.

 

Як адзначыў арганізатар мерапрыемства сябра БХД і МХД Уладзімір Рамановіч, “Асноўная ідэя клуба – даць магчымасць людзям выказвацца па тым ці іншым пытанні.

Лічу, што мэта клуба – павышаць грамадскую, дзелавую актыўнасць і інфармаванасць насельніцтва па пытаннях абароны сваіх правоў у той ці іншай сітуацыі”.

 

На пасяджэнні студэнтамі было агучана шмат праблемных момантаў, з якімі яны асабіста сутыкаліся і сутыкаюцца ў працэсе навучання.

 

Вось найбольш яскравыя прыклады выступоўцаў:

 

Ірына Кашына студэнтка ВНУ ім П.М. Машэрава, мастацка-графічнага факультэта.

 

“На жаль, на маім факультэце скарачаецца колькасць гадзін па спец. прадметам, гадзіны жывапісу сталі раўняцца гадзінам фізічнай культуры, а  па курсу “пластычная анатомія” тэрмін навучання скараціўся з 4 да 1 семестра.

 

Змяншаецца колькасць майстэрань пад пісьмо алеем (маслам), чытальная зала перансена ў галоўны корпус і, як вынік, затрачваецца больш часу на пераход з адного корпуса ў другі, не хапае кампьютэраў і сучасных кампьютэрных праграм для працы па графіцы і дызайну”.

 

Аляксандр Субоцін, асістэнт кафедры гісторыі і права.

 

“Існуе такая праблема як увядзенне платных адпрацовак. Гэта не вырашае пытання лепшага наведвання заняткаў. Студэнт “зарабляе” грошы для ўніверсітэта. Магчыма, можна згадзіцца з платай за пераздачу экзамена. Але нельга прымушаць хадзіць на тыя заняткі, якія нізкаякасныя, і часам бывае, што спазненне ў аўдыторыю на некалькі хвілін запісваецца як “не быў(ла) на занятку”.

 

Людміла,студэнтка ВНУ ім П.М. Машэрава гістарычнага факультэта

 

Я супраць абавязковых працоўных візітаў у калгас. Па-першае, увесь час мы не займаемся заняткамі, па-другое, мы нічога амаль не зарабляем ( 5 еўра, а то і меньш), па-трэцяе, не афармляецца ніякіх дамоваў на працу. Я лічу, што ў студэнта павінен быць выбар: ехаць у калгас ці не”.

 

Васіль Пятроўскі студэнт ВНУ ім П.М. Машэрава гістарычнага факультэта

 

“Я супраць размеркавання студэнтаў у “глухую вёску”. Не таму што далёка, а таму, што адсутнічаюць магчымасці для прафесійнага развіцця.Адсутнічае матэрыяльная база.

У нашым ВНУ адсутнічае магчымасць стажыроўкі за мяжой для абмену прафесійным вопытам”

 

Падчас пасяджэння былі выказаны і праблемы жыцевых умоў у студэнцкіх інтэрнатах. Узаемаадносіны з выхавацелямі і вахцёрамі.  Многа нараканняў выказваюць студэнты на ўваход у інтэрнат да 23 гадзін…

 

На заканчэнне Уладзімір Рамановіч адзначыў, што ”Клуб 24” будзе працягваць працу і далей. Мы плануем на наступныя семінары запрашаць да ўдзелу як людзей, якія задаюць пытанні, так і экспертаў па той ці іншай галіне .

 

“Клуб 24” адкрыты да прапаноў [email protected]

У ВІЦЕБСКУ ПАЧАЎ ПРАЦУ ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ “ КЛУБ 24” (ФОТА)

У ВІЦЕБСКУ ПАЧАЎ ПРАЦУ ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ “ КЛУБ 24” (ФОТА)

У ВІЦЕБСКУ ПАЧАЎ ПРАЦУ ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ “ КЛУБ 24” (ФОТА)

У ВІЦЕБСКУ ПАЧАЎ ПРАЦУ ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ “ КЛУБ 24” (ФОТА)

Навіны па тэме