ПАПА РЫМСКІ АФІЦЫЙНА ПРЫЗНАЎ ФАКТ ПАКУТНІЦКАЙ СМЕРЦІ СВЯТАРА ЕЖЫ ПАПЯЛУШКІ

22.12.2009, 11:33  |  Навіны, Свет

Папа Рымскі Бенедыкт XVI адобрыў абвяшчэнне «гераічных дабрачыннасцяў» двух сваіх папярэднікаў - Пія XII і Яна Паўла II. Акрамя гэтага Бенедыкт XVI афіцыйна прызнаў факт пакутніцкай смерці польскага святара Ежы Папялушкі (1947-1984), забітага агентамі камуністычных спэцслужбаў.

 

Такім чынам зроблены перадапошні крок да праслаўленьне абодвух пантыфіка і святара ў абліччы блажэнных Каталіцкай Царквы, паведамляе "Благавест-Інфо".

 

З гэтага часу для беатыфікацыі Пія XII (правіў у 1939-1958) і Яна Паўла II (1978-2005) патрабуецца афіцыйнае прызнанне цуду, здзейсненага па малітвах да памерлых пантыфікаў.

 

У выпадку з Янам Паўлам II гаворка ідзе, у першую чаргу, аб вылячэнні ў 2005 годзе ад хваробы Паркінсона (якой пакутаваў Папа-паляк) французскай манахіні Мары Сімон-П'ер, якая старанна малілася Папе Вайтыле.

 

Калі цуд будзе пацверджаны, Ян Павал II можа быць беатыфіцаваны ўжо ў наступным годзе, гэта значыць праз 5 гадоў пасля сваёй смерці.

 

Што тычыцца праслаўлення Ежы Папялушкі, то ў яго выпадку - паколькі ён пакутнік - пацверджання цуду не патрабуецца. На думку шэрагу экспертаў, яго беатыфікацыя можа адбыцца ў Польшчы ўжо ў чэрвені 2010 года. Духоўны настаўнік знакамітага прафсаюза «Салідарнасць» і бескампрамісны крытык камуністычнага рэжыму, 37-гадовы Папялушка ў кастрычніку 1984 г. быў выкрадзены агентамі спецслужбаў. 19 кастрычніка аўто Папялушкі было спыненая на дарозе Варшава-Торунь невядомымі ў форме супрацоўнікаў дарожнай міліцыі. Праз тыдзень цела ксяндза са слядамі здзекаў і збіцця было знойдзена ў Вісле. На пахаванне Папялушкі прыйшло каля 600.000 чалавек. 

 

Разумеючы, што  праўду схаваць немагчыма і каб  супакоіць грамадства, дзяржава асудзіла выканаўцаў выкрадання і забойства  на вялікія тэрміны знаяволення. Але тых, хто замовіў смерць ксяндза, шукаюць дагэтуль.

 

Працэс бэатыфікацыі ксяндза Ежы Папялушкі пачаўся ў 1997 годзе.  

Навіны па тэме